Пячкавіцкі ільнозавод

Ходасаўскі сельсавет, Мсціслаўскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia

Пячкавіцкі ільнозаводmap
Remove ads

Пя́чкавіцкі ільнозаво́д[1] (трансліт.: Piačkavicki iĺnozavod, руск.: Пячковичский льнозавод) — вёска (да 2018 г. пасёлак[2]) у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Віхра

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі, на краі старога пясчанага кар’ера знаходзіцца старажытны курган, які сведчыць пра населенасць гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. Вядомы з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. фальварак у Аслянскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, каля дарогі Мсціслаў — Хіславічы. З 17.7.1924 г. у складзе БССР. З 20.08.1924 да 24.09.1926 — цэнтр сельсавета. У сярэдзіне 1920-х г. пачало дзейнічаць закупачна-збытавое таварыства. У 1929 г. арганізаваны калгас «20 гадоў Кастрычніка», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. У 1930 г. пабудавана кузня, у 1932 г. — ільназавод. У Вялікаю Айчыннаю вайну акупіравана, у верасні 1943 г. акупанты разбурылі ільнозавод, у 1943 годзе расстралялі 500 жыхароў. У пасляваенны час адноўлена. У складзе калгаса «Савецкая Расія». Працавалі дзіцячыя яслі, пачатковая школа, клуб, інтэрнат, бібліятэка, 2 крамы, фельчарска-акушэрскі пункт.

Каля ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца радовішча пяскоў (разведаныя запасы 399 тыс. куб.м)

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Remove ads

Галерэя

Насельніцтва

  • 1897 г. — 4 двары, 10 жыхароў
  • 1909 г. — 5 двароў, 12 жыхароў
  • 1926 г. — 15 двароў, 73 жыхары
  • 1940 г. — 25 двароў, 114 жыхароў
  • 1990 г. — 157 гаспадарак, 417 жыхароў
  • 2012 год — 11 жыхароў
  • 2013—2014 — 10 жыхароў
  • 2015 год — 9 жыхароў
  • 2016 год — 8 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads