Пячора Ніо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пячора Ніо
Remove ads

Ніо (фр.: Grotte de Niaux), пячора з палеалітычным жывапісам. Францыя, наваколлі г. Тараскон-сюр-Ар’еж, 100 м над узроўнем р. Вікдэсо.

Хуткія факты Ніо ...

Малюнкі адкрытыя капітанам Молярам, вывучаліся А. Брэйлем і Э. Картальякам. Агульная даўжыня зал і пераходаў пячоры больш 2 км. Першыя малюнкі з’яўляюцца ў 500 м ад уваходу. Гэта розныя знакі, выкананыя чырвонай охрой, за імі гравіраваныя малюнкі двух бізонаў. Ёсць таксама малюнкі і на падлозе пячоры. Усяго ў пячоры 104 фігуратыўных малюнкі. Дзве траціны з іх находзяцца ў Чорным Салоне. Большасць фігур вельмі выразныя. Не паддаюцца расшыфроўцы толькі 15 малюнкаў. Усяго больш 300 знакаў. Радыёвугляродная датыроўка: цэнтральная фігура бізона на пано I — 12890±160, чорная паласа, праведзеная побач — 13060±200, маленькі бізон на пано V — 13850±150.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads