Пячора Шавэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пячора Шавэ́ (фр.: grotte Chauvet) — пячора з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі на поўдні Францыі паблізу невялікага горада Вальён-Пон-д'Арк у даліне ракі Ардэш. Занесена ў пералік гістарычных помнікаў Францыі (13.10.1995), з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю (з 14.2.1997). У 2014 годзе папоўніла спіс Сусветнай спадчыны[1].
Remove ads
Апісанне
Па памерах пячора большая за Ласко, уключае залы і галерэі агульнай даўжынёй 800 метраў і вышынёй да 18 метраў. У пячоры выяўлена 435[2] малюнкаў з выявамі жывёл. Наскальны жывапіс уяўляе сабой адзін з самых старажытных узораў пячорнага мастацтва ў свеце. Узрост найстарэйшых малюнкаў ацэньваюць у 36 тыс. гадоў (арыньякская або шатэльперонская культура), аднак дакладнае датаванне выклікае спрэчкі[3].
Наскальныя роспісы выдатна захаваліся, бо пячора Шавэ была адрэзаная ад вонкавага свету з часоў ледніковага перыяду з-за падзення скальных абломкаў перад яе ўваходам[2]. Пячору адкрылі 18 снежня 1994 года тры спелеолагі: Жан-Мары Шавэ (Jean-Marie Chauvet), Эліет Брунэль (Éliette Brunel) і Крысціян Ілэр (Christian Hillaire).
Пячора зачынена для агульнага доступу, бо кожнае прыкметнае змяненне вільготнасці паветра можа прывесці да пашкоджання насценнага жывапісу. Права доступу, толькі на некалькі гадзін і з пэўнымі абмежаваннямі, могуць атрымаць толькі нешматлікія археолагі[2].
Remove ads
У культуры
У 2010 годзе Вернер Херцаг зняў пра загадкі пячоры і яе наваколля дакументальны фільм «Пячора забытых сноў ». Грамадскі рэзананс, выкліканы фільмам, прывёў да прыняцця ўрадам рашэнне пабудаваць паблізу дакладную рэпліку пячоры, якая была адкрыта для турыстаў у красавіку 2015 года. У 2014 годзе ЮНЕСКА ўхваліў наданне пячоры статусу аб’екта Сусветнай спадчыны.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads