Пячорская нізіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пячо́рская нізіна[1] (руск.: Печорская низменность) — нізіна на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, у басейне ракі Пячора, паміж Уралам і Ціманскім кражам.
Remove ads
Плошча складае каля 300 тыс. км². Плоскія раўнінныя ўчасткі, складзены флювіягляцыяльнымі пяскамі і азёрнымі глінамі, моцна забалочаныя, чаргуюцца з узгорыста-градавымі ўчасткамі, складзенымі марэнай і пясчана-жвіровымі адкладамі. Шмат азёр. Уздоўж берага паласой да 30 км развіты марскія тэрасы. На поўначы — тундры: Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская; на поўдні — іглічныя лясы, на водападзеле — балоты.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads