Іжма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́жма (Изьва, руск.: И́жма) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Пячора.
Remove ads
Геаграфія
Даўжыня ракі 531 км. Плошча вадазбору 31 000 км². Іжма бярэ пачатак на поўдні Ціманскага кража, цячэ на паўночны захад. У вярхоўях берагі пакрытыя лесам, у ніжнім цячэнні па берагах больш лугоў і балот. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні ў рэчышчы ёсць парогі і камяністыя перакаты. Самы вялікі парог — Селем-Косьет (Сардэчны) — знаходзіцца ніжэй Саснагорска. Ад вусця Ухты Іжма суднаходная. У ніжнім цячэнні Іжма моцна пашыраецца (да 400—1000 м)[1], цячэнне слабее, рака пачынае ўтвараць пратокі, затокі і вялікія астравы. Упадае ў Пячору каля вёскі Усць-Іжма некалькімі пратокамі. Жыўленне ракі снегавое[1]. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая[1].
Найбуйнейшыя прытокі — Седзью, Ухта, Кедва (левыя); Аюва, Сэбысь (правыя).
Рака суднаходная на адлегласці 82 км ад вусця (да сяла Іжма)[2].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads