Пяянэ

возера ў цэнтральнай Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пяянэmap
Remove ads

Пя́янэ (фінск.: Päijänne) — другое па велічыні (пасля возера Сайма) возера ў Фінляндыі, знаходзіцца на поўдні краіны, прыкладна за 100 км на поўнач ад Хельсінкі і за 77 км на ўсход ад Тамперэ. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку Пяянэ. Пяянэ — самае глыбокае возера ў Фінляндыі, яго глыбіня дасягае 95,3 м. Мае выцягнутую форму з поўдня на поўнач. Паходжанне — ледавікова-тэктанічнае. Возера мае сцёк у Фінскі заліў праз раку Кюміякі (Кюменэ). Берагавая лінія моцна парэзаныя. Возера замярзае са снежня па красавік.

Хуткія факты Пяянэ, Морфаметрыя ...

На возеры 1886 астравоў, найбуйнейшы з якіх Вірмайлансаары.

На беразе возера знаходзіцца горад Ямся.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 180. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads