Пётр Іванавіч Швед

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Іванавіч Швед
Remove ads

Пётр Іванавіч Швед (19 верасня 1934, в. Шантырава, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 5 сакавіка 2003, г. Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь) — беларускі савецкі хімік, рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1976—1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Хуткія факты Пётр Іванавіч Швед, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня 1934 года ў вёсцы Шантырава на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Бялянскую пачатковую школу. У 1946—1950 вучыўся ў Дзісненскай сярэдняй школе. У 1950 пасля сканчэння васьмі класаў выехаў на вучобу ў Ленінград.

Дзейнасць

19501952 гг. — навучэнец Рамеснага вучылішча № 13 Міністэрства працоўных рэзерваў и школы рабочай моладзі (г. Ленінград).

19521953 гг. — рабочы суднабудаўнічага завода імя А. Марці прамысловасці, студэнт вячэрняга факультэта Ленінградскага караблебудаўнічага інстытута (г. Ленінград).

19531958 гг. — курсант Ленінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча інжынераў зброі (хімічны факультэт; спецыяльнасць «інжынер-хімік»).

19581960 гг. — служба ў ВМФ СССР (г. Ліепая, Латвійская ССР).

19601962 гг. — старшы інжынер, начальнік лабараторыі СКБ Мікраэлектронікі (г. Ленінград).

19621974 гг. — начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце (1971—1974) НДІ электронных матэрыялаў Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (г. Арджанікідзэ).

1968 г. — прысуждана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук (тэма дысертацыі «Уплыў некаторых фактараў на абарону крэмніевых бяскорпусных паўправадніковых прыбораў для мікрасхем»).

1971 г. — прысвоена навуковае званне дацэнта.

19741976 гг. — прарэктар па навуковай рабоце Наваполацкага політэхнічнага інстытута.

8 красавіка 1976 года — 25 кастрычніка 1986 года — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута.[1].

19861994 гг. — загадчык кафедры хіміі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта).

З 1994 г. — на пенсіі.

Remove ads

Узнагароды

  • Медаль «За працоўную адзнаку» (1966)[2].
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) «за распрацоўку тэхналогіі, канструкцыі, матэрыялаў, высокапрадукцыйнага зборачнага абсталявання, арганізацыю масавай вытворчасці высокачастотных транзістараў у пластмасавым корпусе для радыёэлектроннай апаратуры шырокага выкарыстання».

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads