Пётр Іванавіч Яшчарыцын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Іванавіч Яшчарыцын (30 чэрвеня 1915, г. Людзінава, Калужская вобласць — 5 верасня 2005) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1974, член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Арджанікідзэградскі (цяпер Бранскі) машынабудаўнічы інстытут у 1941 годзе. З 1952 года дырэктар 11-га Дзяржаўнага падшыпнікавага завода ў Мінску, з 1962 рэктар і адначасова загадчык кафедрай БПІ, з 1976 выконваючы абавязкі, з 1977 акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць
Працы па пытаннях уплыву тэхналагічнай спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталяў машын, тэхналогіі машынабудавання, пытанням удасканалення фінішных аперацый механічнай апрацоўкі дэталяў, шліфаванню дэталяў, даўгавечнасці шліфаваных дэталяў, тэхналогіі вытворчасці падшыпнікаў качэння, надзейнасці транспартных прылад аўтаматычных ліній. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67 і ў 1971-75 гадах[1].
Навуковыя працы
- Надёжность транспортных устройств автоматических линий. — Мн., 1966 (совм. с В. С. Мадорским)
- Шлифование металлов. — 2 изд. — Мн., 1970 (совм. с Е. А. Жалнеровичем)
- Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. — Мн., 1974
- Технологическая наследственность в машиностроении. — Мн., 1977 (совм. с Э. В. Рыжовым, В. И. Аверченковым)
- Основы проектирования технологических комплексов в машиностроении / П. И. Ящерицын, Л. М. Акулович, М. Л. Хейфец. — Минск, 2006. (1Н//43704(039))
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1978;
- Ордэн Францыска Скарыны 2000 года за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку навуковых кадраў
Зноскі
- Ящерицын Пётр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads