Пётр Аляксеевіч Глазуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Аляксеевіч Глазуноў (20 лютага 1920, в. Петрачкі[d], цяпер у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці — 8 сакавіка 1992) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[2].

Хуткія факты Пётр Аляксеевіч Глазуноў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пётр Глазуноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Петрачкі[d] (не захавалася) на тэрыторыі цяперашняга Віцебскага раёна. Скончыў медыцынскі тэхнікум, пасля чаго працаваў у Віцебскім абласным архіве. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб і быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. У 1940 годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў  (руск.). З сакавіка 1943 года на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 3-м і 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах — камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка[2]. Удзельнічаў у вызваленні Украінскай ССР, Пскова, Прыбалтыкі[3].

У верасні 1943 года група самалётаў пад камандаваннем ст. лейтэнанта П. А. Глазунова знішчыла і пашкодзіла на варожым аэрадроме 14 самалётаў, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі[2].

Да верасня 1944 года капітан Пётр Глазуноў быў намеснікам камандзіра 955-га штурмавога авіяпалка 305-й штурмавой авіядывізіі 14-й паветранай арміі  (руск.) 3-га Прыбалтыйскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 115 баявых вылетаў на разведку і штурмавыя ўдары па навалы варожых войскаў, вузлах супраціву і аэрадромам суперніка. У паветраных баях збіў 2 варожых самалёта, знішчыў на аэрадромах яшчэ 6[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Пётр Глазуноў быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5013[3].

Усяго за час вайны Глазуноў здзейсніў 138 баявых вылетаў на штурмавіку «Іл-2», збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын[2]. Пасля заканчэння вайны ён працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Глазуноў скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы, у 1955 годзе — Цэнтральныя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1975 годзе ў званні палкоўніка Глазуноў быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве. Памёр 8 сакавіка 1992 года, пахаваны на Харкаўскіх могілках № 6[3].

Remove ads

Узнагароды

Палкоўнік П. А. Глазуноў быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Аляксандра Неўскага, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122311452'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q877583'></a>
  2. Глазунов Пётр Алексеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads