Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч (нар. 18 красавіка 1963, в. Рубель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Хуткія факты Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.

З'яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку. Пражывае ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads