Пётр Васілевіч Гарэлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Васілевіч Гарэлік (15 лютага 1949, в. Кавальцы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Юрацішкаўскае медыцынскае вучылішча, г. п. Юрацішкі, Гродзенская вобласць (1968), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974).
Працаваў у Маладзечанскай гарадской бальніцы (1974—1978, урач-хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1978, лячэбны факультэт, кафедра гаспітальнай хірургіі, у 1978—1980 — клінічны ардынатар, у 1980—1987 — асістэнт, у 1987—1992 — дацэнт, у 1992—1994 — прафесар, кафедра агульнай хірургіі, у 1994—2005 і з 2010 — загадчык кафедры, у 1998—2010 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; хірургічная панкрэаталогія; хірургічная гепаталогія.
Remove ads
Узнагароды
Медалі Францыска Скарыны (2002), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2006), ордэн Свяціцеля Кірылы Тураўскага, залаты медаль імя Альберта Швейцэра (1999, 2001), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2007), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2007).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 79.
- Здравоохранение. — 2019. — № 2. — С. 79-80.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads