Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў (нар. 29 чэрвеня 1938, в. Вялікі Бор, Касцюковіцкі раён) — беларускі вучоны-гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1988), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член СПБ. Брат народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Хуткія факты Пётр Гаўрылавіч Чыгрынаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1961), аспірантуру БДУ (1971).

Працаваў настаўнікам, знаходзіўся на камсамольскай рабоце (1963—1968), з 1971 года у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1977 года прафесар Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Даследуе паходжанне і развіццё матэрыяльнай, духоўнай і палітычнай культуры беларускага народа, станаўленне дзяржаўнасці, гісторыка-палітычныя аспекты развіцця грамадскай думкі на Беларусі, фарміраванне дзяржаўнага суверэнітэту і дэмакратызацыю палітычнай сістэмы ў новых умовах, беларуска-рускія адносіны, праблемы патрыятычнага выхавання.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій і 7 выданняў у суаўтарстве. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Ленінскага камсамола Беларусі» (1975), «Нарысы гісторыі міліцыі Беларускай ССР, 1917—1987» (1987), «Школа мужнасці і патрыятызму: Кароткі нарыс гісторыі ДТСААФ БССР» (2-е выд. 1988).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads