Баронькаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баро́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баронькі.

Хуткія факты Баронькаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Баронькаўскі (Барэйкаўскі) сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыленскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 20 населеных пунктаў[2]. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мокраўскага сельсавета. 27 снежня 2013 года скасавана вёска Дубраўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1070 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 680 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads