Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў (23 снежня 1923, в. Дарожкавічы, Круглянскі раён  — 22 верасня 1997, г. Віцебск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Пётр Дзмітрыевіч Клімкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе.

У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Двойчы быў цяжка паранены.

У 1946 годзе дэмабілізаваны. У 1947 годзе пачаў працаваць інспектарам нарыхтовак Коханавіцкага раймаслапрама Віцебскай вобласці. З 1950 года працаваў памочнікам майстра на Віцебскім дывановым камбінаце. Удасканала вывучыў тэхніку, бездакорна наладжваў даручаныя яму станкі, ахвотна перадаваў свае веды і вопыт таварышам. На працягу 2 гадоў тройчы станавіўся на чале розных адстаючых участкаў вытворчасці і вывеў 3 брыгады ткачоў у лік перадавых.

За выдатныя поспехі ў выкананні заданняў і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (09.07.1966).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads