Пётр Фролавіч Дзмітрачкоў
беларускі гісторык (1937—2021) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Фролавіч Дзмітрачкоў (нар. 7 чэрвеня 1937, в. Ганнаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 12 снежня 2021) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях утварэння, палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і фарміравання беларускай народнасці. Кандыдат гістарычных навук (1973), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999)[1].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1965 годзе гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе і працаваў далей (з 1997 Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова): прафесар кафедры гісторыі і культуры Беларусі; прафесар кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян; прафесар кафедры археалогіі, гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. У 1973 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1975—2005 гадах дэкан гістарычнага факультэта.
Выкладаў вучэбныя і спецыяльныя курсы па айчыннай гісторыі са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя[2].
Даследаваў праблемы ўзнікнення і развіцця дзяржаўнасці на Беларусі, этнагенезу беларусаў, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Узнагароды
- Знак «Выдатнік народнай асветы БССР» (1982)[1];
- Знак «Выдатнік асветы СССР» (1985)[1];
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998)[1];
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004)[1];
- Медаль Францыска Скарыны (2012)[1];
- Нагрудны знак «За ў клад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» (2018)[1]
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019)[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- Аб паходжанні беларусаў, фарміраванні і развіцці беларускай народнасці. Магілёў, 1992.
- Беларусь у IX — першай палове XIII стст. Магілёў, 1994.
- Беларусь у другой палове XVII—XVIII стст. Магілёў, 2000 (разам з В. Маразевічам).
- Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага: Другая палова XIII — першая палова XVII стст. Магілёў, 2003.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads