Пётр Ціханавіч Панамароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Ціханавіч Панамароў (11 ліпеня 1924, в. Курдзюм, Саратаўская губерня — 26 кастрычніка 1943, в. Рабавічы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944)[1].
Remove ads
Біяграфія
Працаваў слесарам на Саратаўскім заводзе зубастрагальных станкоў. У Чырвонай Арміі з 1942 года. Наводчык гарматы радавы П. Ц. Панамароў вызначыўся пры вызваленні Прапойскага раёна. 26 кастрычніка 1943 года на працягу дня адбіў 6 контратак праціўніка, знішчыў 2 танкі і 35 салдат праціўніка. Акружаны варожымі аўтаматчыкамі, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў в. Рабавічы.
Памяць
Яго імем названа вуліца ў Першамайскім раёне Мінска (1965).
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads