Пётр I Мушат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр I Мушат
Remove ads

Пётр I Мушат (Пётр-Ваявода, малд.: Петру Мушат) — гаспадар Малдаўскага княства (1375—1391), сын Косці і Мушаты (Маргарыты), першы з кіраўнікоў дынастыі Мушатаў (Мушацінаў).

Хуткія факты Нараджэнне, Смерць ...

Падчас яго кіравання хутка развіваецца эканоміка Малдовы. Упершыню ў афіцыйных дакументах з’яўляюцца згадкі пра Ясы, Раман, Сірэту, Бай-бай, Тыргу-Нямц, Хацін, Букавіну. У 1385 годзе новай сталіцай дзяржавы становіцца Сучава. Зацвярджаюцца пасады пыркэлаба і ворніка. Па даручэнні Пятра была пабудавана царква Святой Тройцы ў Сірэце, адно з першых вядомых збудаванняў у малдаўскім архітэктурным стылі.

У часы праўлення Пятра I Мушата Малдаўскае княства актыўна ўключаецца ў міжнародныя адносіны Паўднёва-Усходняй Еўропы. Менавіта з таго часу захаваўся першы дакладны акт, выпушчаны малдаўскай канцылярыяй, датаваны 1 мая 1384 года. У 1387 годзе ён прынёс прысягу польскаму каралю Уладзіславу II Ягайла[1].

У 1387 годзе Пётр I Мушат з блаславення мітрапаліта Галіча прызначыў Іосіфа кіраўніком Малдаўскай Праваслаўнай Царквы. У адказ на гэта патрыярх Канстанцінопальскі абвясціў анафему на ўсё Малдаўскае княства.

У 1389 годзе Пётр I Мушат быў пасярэднікам на перамовах паміж Валахіяй і Польшчай.

Ажаніўся з блізкай сваячкай свайго сюзерэна Уладзіслава II Ягайла. У яго было двое сыноў — Раман і Івашка, беспаспяхова прэтэндавалі на малдаўскі прастол.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads