Пікаламіні

італьянскі дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Пікаламіні
Remove ads

Пікаламіні (італ.: Piccolomini) — высакароднае італьянскае сямейства, якое мела вялікі ўплыў у Сіене пачынаючы з XIII стагоддзя.

Thumb
Герб роду Пікаламіні

У 1220 годзе Энгельберта д’Уга Пікаламіні атрымаў ад імператара Фрыдрыха II уладанне Монтэртары ў Валь д’Орчы, каля Сіены, ва ўзнагароду за службу. У самой Сіене сямейства валодала дамамі і вежамі, а таксама замкамі на тэрыторыі Сіенскай рэспублікі. Дзякуючы гандлю Пікаламіні набылі велізарныя багацці і мелі свае канторы ў Генуі, Венецыі, Аквілеі, Трыесце, а таксама ў розных гарадах Францыі і Германіі.

Пікаламіні падтрымлівалі палітычную плынь гвельфаў у канфлікце, які раздзіраў Сіену, і двойчы выганяліся з горада гібелінамі. Хоць пры падтрымцы Карла Анжуйскага Пікаламіні змаглі вярнуцца ў Сіену і захавалі свае замкі, палацы і шырокія зямельныя ўладанні, яны страцілі свой камерцыйны ўплыў, які перайшоў да фларэнтыйцаў.

Шматлікія прадстаўнікі роду Пікаламіні дамагаліся поспеху на царкоўнай, ваеннай і дзяржаўнай службе, у тым ліку двое, Энеа Сільвіа Пікаламіні (Пій II) і Франчэска Нані Пікаламіні (Пій III), сталі Рымскімі Папамі.

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі роду

  • Энеа Сільвіа Пікаламіні (Пій II) — Папа Рымскі
  • Франчэска Нані Пікаламіні (Пій III) — Папа Рымскі
  • Джакама Пікаламіні (1422—1479) — кардынал
  • Агасціна Пікаламіні (1435-1496) - біскуп і папскі цырымоніймайстар
  • Джавані Пікаламіні (1475–1537) — папскі легат, кардынал
  • Алесандра Пікаламіні (1508—1579) — астраном
  • Франчэска Пікаламіні (1582—1651) — генерал таварыства езуітаў
  • Атавіа Пікаламіні (1599—1656) — генерал-фельдмаршал Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • Альфонса Пікаламіні, герцаг дзі Монтэмарчана — кандацьер і знакаміты разбойнік
Remove ads

Літаратура

  • Piccolomini // Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. — New York: Encyclop?dia Britannica, Inc., 1911. — Т. 21.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads