Піктаграма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Піктаграма (лац.: pictura "малюнак", грэч. γράμμα "запіс") — сімвал, які адлюстроўвае галоўныя ўласцівасці і рысы таго ці іншага аб'екта, прадмета або з'явы.

Старажытныя піктаграмы

Запіс піктаграм або піктаграфія з'яўляецца адной з найстаражытнейшых сістэм выразнай перадачы інфармацыі праз сімвалы. Запісы ў форме малюнкаў, якія азначалі пэўны прадмет, лічбу або яго ўласцівасці, былі распаўсюджаны на тэрыторыі ад сучаснага Судана да Ірана ўжо ў 9 тысячагоддзі да н. э.[1] У кан. 4 тысячагоддзя да н.э. яны леглі ў аснову першай вядомай формы пісьма - клінапісу, а пазней - пісьмовасці на аснове іерогліфаў.

Піктаграфічнае пісьмо было заснавана на выкарыстанні вялізнай колькасці знакаў, паколькі часцей за ўсё кожны знак атаясамляўся з канкрэтным словам або групай слоў. Акрамя таго, яно не адлюстроўвала фанетыку, граматыку і іншыя асаблівасці мовы.

Remove ads

Піктаграмы ў сучасным жыцці

Піктаграмы выкарыстоўваюцца для кароткіх паведамленняў у розных відах знакаў, у тым ліку дарожных, іконках інтэрфейсу той ці іншай камп’ютарнай праграмы, гандлёвых брэндах, знакаў на шыльдах і г. д.[2]

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads