Сімвал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сімвал
Remove ads

Сімвал (з грэч. σύμβολον) — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэння сутнасці прадмета[1]; умоўны знак якіх-небудзь паняццяў, ідэй, з'яў[2].

Thumb
Рэлігійныя сімвалы

Паняцце сімвала цесна звязана з такімі катэгорыямі як мастацкі вобраз, алегорыя і параўнанне. З'явіўшыся ў Старажытнай Грэцыі сімвал першапачаткова пазначаў рэчыўны знак, які меў тайны сэнс для групы асоб, аб'яднаных вакол якога-небудзь культу. Напрыклад, у эпоху позняй антычнасці крыж стаў сімвалам хрысціянства. У найноўшы час свастыка стала сімвалам фашызму.

У XX стагоддзі неакантыянец Касірэр абагульніў паняцце сімвала і аднёс да «сімвалічных форм» шырокі клас культурных з'яў, такіх як мова, міф, рэлігія, мастацтва і навука, пасродкам якіх чалавек упарадкоўвае навакольны хаос. Раней яшчэ Кант даказваў, што мастацтва, з'яўляючыся інтуітыўным спосабам уяўлення, носіць сімвалічны характар[3].

Remove ads

Гл. таксама

  • Алхімічныя сімвалы
  • Астранамічныя сімвалы
  • Дзяржаўныя сімвалы
  • Рэлігійныя сімвалы
  • Сімвалы гендара
  • Сімвалы камуністычнага руху
  • Сімвалы небяспекі
  • Сімвалы святых
  • Сімвалізм
  • Сімволіка

Зноскі

  1. Што такое сімвал?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2013. Праверана 24 ліпеня 2012.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads