Пікцкія камяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пікцкія камяні — вертыкальныя мегаліты рознай формы, пакрытыя асаблівым арнаментам і малюнкамі на розныя сюжэты. Сустракаюцца на тэрыторыі Шатландыі на поўнач ад лініі Форт — Клайд. Звычайна іх стварэнне прыпісваецца піктам, і датуецца VI-IX стагоддзямі н.э.

Класіфікацыя
Вялікая колькасць інфармацыі па пікцкіх камянях была сабрана ў кнізе Д. Ромілі Алена ў «Раннехрысціянскія помнікі Шатландыі», якая выйшла ў пачатку XX стагоддзя. У гэтай жа кнізе Ален прапанаваў класіфікацыю пікцкіх камянёў па трох групах:
- Клас I. Груба апрацаваныя камяні і камяні, якія змяшчаюць пікцкія ўзоры і сімвалы, у прыватнасці — выявы быка, пераломленай галінкі, так званага «пікцкага звера».
- Клас II. Старанна абчасаныя каменныя пліты правільнай формы, адзін бок якіх цалкам заняты выявай упрыгожанага пераплеценымі ўзорамі крыжа. Фон і адваротны бок пліты запаўняюць сімвалы і самыя разнастайныя выявы, часта сюжэтна не звязаныя.
- Клас III. Камяні гэтага класа паўтараюць манеру ўпрыгожвання камянёў класа II, але выкананы без якіх-небудзь адмысловых сімвалаў.
Гэта класіфікацыя парой аспрэчвалася пазнейшымі даследчыкамі, аднак дагэтуль даволі распаўсюджана ў літаратуры[1].
Remove ads
Пісьменнасць
У 2010 годзе навукоўцы з універсітэта Эксэтара на чале з Робам Лі (Rob Lee) усталявалі, што разьба на пікцкіх камянях уяўляе сабой невядомы раней від пісьма[2].
Навукоўцы прааналізавалі ўвесь масіў сімвалаў, якія сустракаюцца на пікцкіх камянях, і прыйшлі да высновы, што разьба занадта інфарматыўная, каб быць проста арнаментам. Частата сустракальнасці і паўтаральнасці асобных сімвалаў дазваляе сцвярджаць, што разьба насамрэч уяўляе сабой пісьмо. Яно яшчэ не расшыфравана, але даследчыкі ўпэўнены, што надпісы зроблены на пікцкай мове, а не на латыні, англасаксонскай, нарвежскай ці якой-небудзь з вядомых кельцкіх моў.
Асобныя сімвалы, вылучаныя навукоўцамі, нагадваюць розных жывёл (сабак, коней), прадметы ўзбраення і хатняй гаспадаркі. Акрамя таго, даследчыкі мяркуюць, што і «кельцкія вузлы» (характэрныя «плеценыя» арнаменты) могуць утрымліваць нейкую інфармацыю, з'яўляючыся, такім чынам, нейкай прымітыўнай разнавіднасцю пісьма[3].
Remove ads
Гл. таксама
- Хачкары
Зноскі
- Изабель Хендерсон. Пикты. Таинственные воины древней Шотландии. — Центрполиграф. — (Загадки древних цивилизаций).
- "New Written Language of Ancient Scotland Discovered". Discovery. 31 сакавіка 2010. Архівавана з арыгінала 20 мая 2011. Праверана 2010-04-01.
- Открыта письменность древнейших обитателей Шотландии // Лента.ру, 01.04.2010
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads