Піла
інструмент From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піла — інструмент са мноствам разцоў (звычайна зубоў) для разразання (распілоўкі) розных матэрыялаў (драўніны, металу, пластыку, каменю і іншых).

Звычайна піла выконваецца ў выглядзе металічнай пласціны (ці набору элементаў, як ланцуговая піла), на рабочым беражку якой размешчаны зубы. Аднак існуюць пілы, рэжучы беражок якіх выканана ў выглядзе абразіўнага напылення (напрыклад, алмазнага — для рэзання каменю).
Таксама піламі завуць інструменты, станкі і прылады, якія выкарыстоўваюць пілу. Напрыклад, «бензапіла».
Піла з'яўляецца адным з найстаражытнейшых прылад працы. Невялікія крэмніевыя прылады ўжываліся ўжо ў эпоху неаліту (7—3 тыс. гадоў да н.э.).
Remove ads
Тыпы піл
- Ажурная піла
- Двухручная піла
- Круглая піла
- Істужачная піла
- Лучковая піла
- Ручная піла
- Рамная піла
- Нажоўка па дрэве
- Нажоўка па метале
- Шабельная піла
- Ланцуговая піла
- Электрычная дыскавая піла
- Медыцынская піла
Літаратура
- Инструменты для пиления // Сахаров М. Д. Инструменты сельского столяра и плотника — М.: Нива России, 1993. — С. 93—121. — 285 с.: ил. — 50 000 экз. — ISBN 5-260-00196-6. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Піла
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads