Пірацкая партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пірацкая партыя
Remove ads

Пірацкая партыя — палітычная партыя, мэтай якой з’яўляецца рэформа заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, патэнтаў, капірайта. Яе прыхільнікі выступаюць за свабодны некамерцыйны абмен інфармацыяй і недапушчальнасць яго пераследу па закону, а таксама за недатыкальнасць асабістага жыцця.

Thumb
Лагатып Пірацкай партыі

Гісторыя

Першая Пірацкая партыя (The Swedish Piratpartiet) узнікла ў Швецыі 1 студзеня 2006 года пад кіраўніцтвам Рыкарда Фальквінге. Назва партыі была атрымана ад арганізацыі Piratbyrån, якая супрацьстаяла інтэлектуальнай уласнасці. Члены Piratbyrån раней заснавалі BitTorrent-трэкер The Pirate Bay. Абапіраючыся на падтрымку інтэрнэт-карыстальнікаў, партыя хутка стала папулярнай[1].

Піраты іншых краін, такія як Пірацкая партыя Аўстрыі (заснавана ў ліпені 2006 года) і Пірацкая партыя Германіі (верасень 2006 года), былі натхнёныя прыкладам Швецыі.

У кастрычніку 2006 года быў заснаваны Інтэрнацыянал пірацкіх партый як галоўная арганізацыя руху. У выбарах у Еўрапейскі Парламент 2009 года Шведская партыя піратаў атрымала 7,1 % галасоў і два месцы. Гэта быў першы значны поспех Пірацкай партыі на выбарах.

Нямецкая пірацкая партыя здолела заваяваць 8,9 % галасоў на Берлінскіх выбарах (2011 год)[2]. Чэшская Пірацкая партыя выйграла міжнародную гонку, калі правяла свайго прадстаўніка ў нацыянальны парламент: адзіны пірацкі кандыдат Лібор Міхалек (Libor Michálek) быў абраны ў сенат на выбарах 2012 года[3].

Самая вялікая перамога на выбарах у парламент адбылася ў Пірацкай партыі Ісландыі, дзе яна атрымала 5,1 % галасоў выбаршчыкаў 27 красавіка 2013 года, што дало ёй 3 месцы з 63 у Альтынгу[4].

Упсальская дэкларацыя

У 2009 годзе на канферэнцыі Інтэрнацыянала пірацкіх партый у горадзе Упсала (Швецыя) еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра агульныя мэты для ўдзелу ў выбарах у Еўрапейскі парламент[5][6].

Галоўнымі пытаннямі сталі:

  • рэформа аўтарскага права;
  • вызваленне некамерцыйнай дзейнасці ад заканадаўчага рэгулявання;
  • забарона DRM-тэхналогій;
  • рэформа патэнтнага права;
  • замацаванне грамадзянскіх правоў;
  • празрыстае дзяржаўнае кіраванне;
  • хуткі і справядлівы судовы разгляд і свабода слова;
  • пашырэнне права на ананімнасць у працэсе камунікацый.

Пражская дэкларацыя

На канферэнцыі Інтэрнацыянала пірацкіх партый у 2012 годзе ў Празе (Чэхія) еўрапейскія партыі піратаў дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай, а таксама аб стварэнні Еўрапейскай пірацкай партыі[7]. За Дэкларацыяй прайшлі канферэнцыі ў Патсдаме і Барселоне.

Remove ads

Міжнародны Пірацкі рух

Інтэрнацыянал Пірацкіх партый

Інтэрнацыянал Пірацкіх партый з’яўляецца парасоннай арганізацыяй для нацыянальных партый. З 2006 года арганізацыя існуе як свабодны саюз нацыянальных партый. З кастрычніка 2009 года Інтэрнацыянал мае статус недзяржаўнай арганізацыі, якая знаходзіцца ў Бельгіі. Афіцыйна арганізацыя была заснавана на канферэнцыі з 16 па 18 красавіка 2010 года ў Бруселі, калі статут арганізацыі быў прыняты 22 нацыянальнымі пірацкімі партыямі, што ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.

Фонд Інтэрнацыянала Пірацкіх партый дапамагае станаўленню пірацкіх партый ва ўсім свеце. Ён функцыянуе на форумах і ў спісах рассылак для сувязі паміж нацыянальнымі партыямі. Інтэрнацыянал кіруецца Саветам на чале з сустаршынямі Грэгары Энгельсам і Войцехам Пікалам.

Піраты без межаў

Піраты без межаў — міжнародная асацыяцыя піратаў. У адрозненне ад Інтэрнацыяналу (які прымае да ўдзелу толькі партыі і арганізацыі), Піраты без межаў прымаюць фізічных асоб у якасці членаў. ПБМ лічаць сябе асновай для міжнародных праектаў. Пры дапамозе міжнароднага супрацоўніцтва яны імкнуцца высветліць характар уздзеяння шматнацыянальных гандлёвых дамоў на ўсіх людзей планеты, а таксама спрыяюць свабодзе і дэмакратыі. ПБМ створана незалежным камітэтам па каардынацыі Пірацкіх партый нямецкамоўных краін, вядомых як Dachluke (Германія-Аўстрыя-Швейцарыя-Люксембург).

Remove ads

Нацыянальныя Пірацкія партыі

Вопыт шведскай ініцыятывы быў падтрыманы іншымі краінамі. Пірацкія партыі былі створаны або знаходзяцца ў працэсе стварэння больш чым у 60 краінах свету.

Пірацкі рух у Беларусі

У Беларусі за апошнія гады было некалькі спроб арганізаваць Пірацкі рух. З-за складанага палітычнага становішча весці размову пра стварэнне паўнавартаснай партыі пакуль складана.

Са снежня 2012 года міжнародныя тэндэнцыі былі падхоплены групай маладых людзей, якія склалі рэдакцыю Пірацкага цэнтра[8].

Станам на 2013 год актывісты руху вызначалі напрамкі дзейнасці і вывучалі праблему капірайта[9].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads