Верхнія Пірэнеі

дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Верхнія Пірэнеі
Remove ads

Верхнія Пірэнеі (фр.: Hautes-Pyrénées) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар — 65. Адміністрацыйны цэнтр — Тарб. Насельніцтва — 222,4 тыс. чалавек (84-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Хуткія факты Верхнія Пірэнеі Hautes-Pyrénées, Інфармацыя ...

Плошча тэрыторыі 4464 км². Галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 34 кантона і 474 камуны.

Верхнія Пірэнеі — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Гіень. Гістарычна гэтыя землі ўваходзілі ў склад графства Бігора, якое потым увайшло ў Гасконь. У XVI ст. частка каралеўства Наварра, далучанага да Францыі дзякуючы Генрыху IV.

Remove ads

Гарады

У Сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads