Пітэр Серафіновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр Серафіновіч
Remove ads

Пітэр Сімон Серафіновіч (англ.: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 чэрвеня 1972) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.

Хуткія факты Пітэр Серафіновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Юнацтва

Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]

Кар’ера

У 1993 годзе Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 годзе ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.

Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]

Remove ads

Сям’я

Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].

Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр[2], ад якой мае сына.

Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр[5], сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.

Радыё

  • The 99p Challenge
  • Lee and Herring
  • Harry Hill’s Fruit Corner
  • The Two Dannys
  • Danny Baker’s All Day Breakfast Show
  • The Sofa of Time

Зноскі

  1. The floor is his (англ.). www.telegraph.co.uk (20 верасня 2010).
  2. James Serafinowicz (англ.). www.imdb.com (20 верасня 2010).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads