Пітэр (феральны хлопчык)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр (феральны хлопчык)
Remove ads

Дзікае дзіця Пітэр (знойдзены ў 1725 — 22 лютага 1785) — разумова адсталы хлопчык з Гановера на поўначы Германіі, які быў знойдзены ў 1725. Ён жыў як дзікая істота ў лясах каля Гамельна (электарат Браўншвайг-Люнебург). Хлопчык, чыё паходжанне і бацькі былі невядомы, вёў зусім дзікае жыццё, выжываў з дапамогай ужывання ў ежу лясных раслін, хадзіў на карачках, дэманстраваў нецывілізаваныя паводзіны і не паддаваўся спробам навучыць яго гаварыць на чалавечай мове.

Хуткія факты Пітэр, Дата нараджэння ...

Як толькі ён быў знойдзены, яго перавезлі ў Вялікабрытанію па загадзе Георга I, які зацікавіўся няшчасным хлопчыкам падчас візіту на радзіму, у Гановер. На момант знаходжання хлопчыку было, як мяркуецца, 10 гадоў. Ён пражыў у людскім асяроддзі каля 60 гадоў, але навучыўся вымаўленню толькі двух слоў. У цяперашні час мяркуецца, што Пітэр не быў у поўнай меры феральным дзіцем, а пакутаваў ад генетычнага расстройства — сіндрома Піта-Хопкінса.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads