П’ер Рышар
акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр.: Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.
У 2001 годзе гастраліраваў на Беларусі.
Акцёр
Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.
Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.
У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.
У 1976 годзе П’ер Рышар зняўся ў фільме «Забаўка» рэжысёра Франсіса Вебера.
Remove ads
Фільмаграфія
Зноскі
- Pierre Richard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Pierre Richard // GeneaStar
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118990551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads