П’етра Арэціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’е́тра Арэці́на (італ.: Pietro Aretino; 19 красавіка 1492, г. Арэца, Таскана — 21 кастрычніка 1556) — італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.
У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую камедыю нораваў («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.
Remove ads
Зноскі
- Innamorati G. ARETINO, Pietro // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4.
- Pietro Aretino // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads