П’етра Арэціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’етра Арэціна
Remove ads

П’е́тра Арэці́на (італ.: Pietro Aretino; 19 красавіка 1492, г. Арэца, Таскана — 21 кастрычніка 1556) — італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.

Хуткія факты П'етра Арэціна, Асабістыя звесткі ...

У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую камедыю нораваў  (руск.) («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.

Remove ads

Зноскі

  1. Innamorati G. ARETINO, Pietro // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1128537'></a>
  2. Pietro Aretino // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads