П’яцца дэі Міраколі

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’яцца дэі Міраколіmap
Remove ads

П'яца дэі Міраколі (італ.: Piazza dei Miracoli, што перакладаецца, як Плошча цудаў) — велізарная, абнесеная сцяной, плошча ў старой частцы італьянскага горада Піза, адзін з самых знакамітых узораў сярэднявечнай архітэктуры. На ёй размясціліся чатыры шэдэўры сярэднявечнай архітэктуры: Пізанскі сабор  (руск.), Пізанская вежа, Баптыстэрый  (руск.) і могілкі Кампа-Санта  (італ.). У 1987 годзе архітэктурны ансамбль быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Плошча цудаў, Краіна ...
Хуткія факты Плошча цудаў*, Piazza dei Miracoli** ...
Remove ads

Кафедральны сабор

Thumb
Пізанскі сабор на заходзе

Сэрца Плошчы Цудаў — сярэднявечны кафедральны сабор Санта-Марыя Асунта (Успення Найсвяцейшай Панны Марыі) — пяцінефны сабор з трохнефным трансэптам, выдатны ўзор пізанскага раманскага стылю  (руск.).

Будаўніцтва пачата ў 1064 годзе архітэктарам Бускета  (італ.)]. У фасад, выкананы з шэрага мармуру і белага каменя, устаноўлена каляровая мазаіка, сабраная майстрам Райнальда  (італ.), пра што абвяшчае надпіс над цэнтральнай дзвярыма: Rainaldus prudens operator.

У фасадзе сабора размешчана магіла Бускета, надпіс на якой абвяшчае пра дату заснавання сабору і пераможнай барацьбе над сарацынамі.

Масіўныя бронзавыя дзверы былі вырабленыя ў майстэрні Джамбалоньі, і ўстаноўлены замест старых, якія пацярпелі ў пажары 1595 года. Адзіныя ацалелыя пасля пажару сярэднявечныя дзверы (Партал Сан-Раньеры  (руск.)), былі выраблены каля 1180 года Банана Пізана  (італ.). Таксама падчас пажару ацалела мазаіка ў апсідзе, якая паказвае Хрыста з надыходзячымі Багародзіцай і Янам Багасловам. Галава Хрыста была выканана ў 1302 годзе Чымабуэ, што стала апошняй працай памерлага ў тым жа годзе мастака. Фрэска купалы, якая прадстаўляе Ушэсце Багародзіцы, была выканана Рымінальдзі  (руск.).

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads