Пётр Іосіфавіч Зялінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Іосіфавіч Зялінскі, вядомы як Пятро Зялінскі (31 снежня 1931, в. Заканалле, Люблінскае ваяводства, Польшча — 15 ліпеня 2019, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1991).
Remove ads
Біяграфія
Пад час службы ў войску ўдзельнік вучэнняў з выпрабаваннем атамнай зброі на Тоцкім палігоне.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі сярэдняй школы», 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).
Працаваў дырэктарам школы ў Высокім Камянецкага раёну Брэсцкай вобласці, інспектарам Міністэрства адукацыі БССР.
З 1968 года працуе на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі.
Remove ads
Узнагароды
Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005).
Заслужаны працаўнік БДУ.
Літаратура
- «Атомные солдаты» Беларуси : воспоминания / [Ф. Д. Попов и др.]. — Минск, 2003.
- Великая Отечественная война в контексте второй мировой войны : учебное пособие / П. И. Зелинский. — Минск, 2005.
- Палітычныя партыі Беларусі : гісторыя і сучаснасць / [У. К. Коршук і інш.]. — Мінск, 2011.
- Политическая работа КПЗБ в массах, 1923—1938 / П. И. Зелинский. — Минск, 1986.
- Зялінскі Пётр Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 458.
- Зялінскі Пётр Іосіфавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 139.
- Зелинский Петр Иосифович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 104.
Спасылкі
- Пётр Іосіфавіч Зялінскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads