Высокае

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокаеmap
Remove ads

Высо́кае[3] (трансліт.: Vysokaje; да 1939 г. — Высо́ка-Літо́ўск) — горад раённага падпарадкавання ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Пульва. Месціцца за 40 км ад Камянца, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Аўтамабільныя дарогі на Брэст, Пружаны. Самы заходні горад у Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай Высокі Горад з’яўляюцца ў XIV ст., у сувязі з тым, што яго наведваў вялікі князь Гедзімін.

У 1494 вялікі князь Аляксандр надаў Высокаму Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі срэбная двухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі»[4]. У XV ст. вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касцёл[5]. У 1511 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыццёвае валоданне Івану Храптовічу. Цягам XVІ ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касцёльны звон насіў імя святых Пятра і Паўла.

З 1647 Высокім валодалі Сапегі, якія збудавалі тут замак. Фартэцыя значна пацярпела ў Трынаццацігадовую (16541667) і Вялікую Паўночную вайну (17001721). 16 снежня 1671 горада атрымала прывілей на правядзенне рэгулярных кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.

У 1748 замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў Слонім. У 1772 у Высокім на месцы касцёла XV ст. збудавалі капліцу Св. Барбары. У 17731785 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у мясцовасці Марыямпаль, Аляксандр Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў[6]. Станам на 1788 цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам 17941797 з ініцыятывы Францішка Сапегі дзейнічаў водны шлях у Гданьск.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Высокае апынулася ў складзе Расійскай імперыі[6], у Берасцейскім павеце Гродзенскай губерні (паводле іншых звестак да 1807 уваходзіла ў склад Прусіі[7]). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1816 поруч з руінамі замка ўладальнікі Высокага Патоцкія ўзвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага вала (яго плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).

24 студзеня 1863 у часы нацыянальна-вызваленчага паўстання аддзел Рамана Рагінскага на пэўны час вызваліў Высокае з-пад расійскай улады. У 1869 царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Узвышэння Св. Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. Станам на 1886 у Высокім меліся аптэка, бальніца, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; рэгулярна праводзілася 15 кірмашоў і 2 базары. На 1889 у мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і касцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, яўрэйская школа, паштовае аддзяленне, лазня, канатны і знічкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных устаноў; кожны чацвер праводзіліся базары, 9 разоў на год кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Статус паселішча павысілі да горада. 20 красавіка 1934 да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесці і двор маёнтку Высокае Літоўскае[8].

У 1939 Высокае ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 28 ліпеня 1944 горада знаходзіла пад нямецкай акупацыяй. 17 красавіка 1962 паселішча ўвайшло ў склад Камянецкага раёна. 17 верасня 1973 года ў склад горада увайшоў хутар Пеначка Агародніцкага сельсавета[9].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 929 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 767, мяшчан-хрысціян і сялян 148, жабракоў 6[10]; 1886 год — 2 729 мяшчан і 284 іншыя жыхары[7]; 1889 год — 3 422 чал.[11]; 1897 год — 3 434 чал.
  • XX стагоддзе: 1914 год — 3,8 тыс. чал.[12]; 1931 год — 2,8 тыс. чал.[13]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[14]; 1991 год — 5,1 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 5,2 тыс. чал.[15]; 2008 год — 5,2 тыс. чал.; 2016 год — 5 164 чал.[16]; 2017 год — 5 113 чал.[17]
Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Высокага ...

Інфраструктура

У 1950 годзе заснавана Высокаўская метэаралагічная станцыя.

У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.

Медыцынскыя паслугі надае гарадская бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Славутасці

Thumb
Сінагога, 2021 г.
  • Палацавы комплекс Патоцкіх, збудаваны ў 18161820 гадах. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздаблення. Каля палаца знаходзяцца дзве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоў. У Другую Сусветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасці сядзібы пагранічнікаў, пазней — у якасці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
  • Пейзажны парк, закладзены ў XVIIІ ст. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаванні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартыўны стадыён.

Іншыя выдатныя мясціны: яўрэйская школа (XVII—XVIII стст.); капліца прыдарожная (1909); кляштар баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сінагога; Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1869).

Remove ads

Галерэя

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads