Павел Ян Грабоўскі

(1759—1794) генерал-інспектар войскаў літоўскіх From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Ян Грабоўскі
Remove ads

Павел Ян Грабоўскі (польск.: Paweł Jan Grabowski; 1759 — 4 лістапада 1794) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Староста ваўкавыскі (з 1783), генерал-інспектар войскаў літоўскіх (1789—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.

Хуткія факты Павел Ян Грабоўскі, генерал-інспектар войскаў літоўскіх ...

Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.

У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 годзе абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генералам-інспектарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысідэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.

15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti Militari[4]. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая быў узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня быў прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.

Загінуў пры абароне прадмесця Варшавы — Прагі[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Paweł Grabowski // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  2. Paweł Grabowski (z Konopnicy Grabowski) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 304. — 377 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124661538'></a>
  4. Wladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads