Пятрусь Граніт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 студзеня 1980) — беларускі паэт [1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 студзеня 1909 года ў в. Зачэпічы ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні (1933)[1]. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971)[1].
Памёр 14 студзеня 1980 года ў в. Зачэпічы. Пахаваны, верагодна, там жа[2].
Remove ads
Творчасць
У друку ўпершыню выступіў з вершам у 1933 г. («Беларуская газета»).
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасня 1939 года — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўз’яднанню з БССР[1].
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёмана» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасляваеннай творчасці пераважалі грамадскія матывы[1].
Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей[1] «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Remove ads
Зноскі
- Гранит Петрусь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 8 жніўня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads