Паліна Васілеўна Дружына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паліна Васілеўна Дружына (у дзявоцтве Галачэва; 1 чэрвеня 1927, в. Палоева, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — жнівень 2000[2]) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Хуткія факты Паліна Васілеўна Дружына, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1955 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Віцінга). З 1955 года салістка Беларускай філармоніі, у 1957—1983 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Творчасць

Валодае моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш блізкія ёй ролі лірыка-драматычнага плана. Сярод партый у нацыянальных операх: Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста[ru]» і «Садко[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «Чарадзейка[ru]» П. Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда[ru]» А. Панк’елі[ru]). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел. нар. песні.

Remove ads

Сям’я

Была ў шлюбе са спеваком Міхаілам Дружынам, з якім мела сына Аляксандра, які працаваў на тэхнічных пасадах у Тэатры музычнай камедыі[3].

Зноскі

  1. ЛЕТАЮЩИЙ ПЕВЕЦ: МИХАИЛУ ДРУЖИНЕ — 90 ЛЕТ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads