Трубадур (опера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трубаду́р (італ.: Il trovatore) — опера Джузэпэ Вердзі ў 4 дзеях, 8 карцінах, на лібрэта Сальваторэ Камарана і Леонэ Бардарэ. Прэм’ера адбылася 19 студзеня 1853 года ў рымскім тэатры «Апола». Нароўні з «Травіятай» і «Рыгалета» «Трубадур» лічыцца адным з найбуйнейшых твораў Вердзі, створаных у 1850-я гады.
Remove ads
Гісторыя стварэння
Вердзі задумаў напісаць оперу на гэты сюжэт у пачатку 1850 года, неўзабаве пасля заканчэння працы над «Луізай Мілер». У лісце ад 2 студзеня 1850 да Камарана ён просіць напісаць лібрэта па драме іспанскага драматурга Антоніа Гарсія Гуцьерэса (1813—1884) «Трубадур», дзеянне якой часткова адбываецца ў Альхаферыі. Камарана адказаў далёка не адразу: яго збянтэжыў сюжэт, які цэнзура магла палічыць крамольным. Тым часам Вердзі, скончыўшы ў 1851 годзе оперу «Рыгалета», ізноў патрабуе ад Камарана адказу. Нарэшце, у красавіку 1851 года Камарана даслаў Вердзі варыянт лібрэта, але яно не задаволіла кампазітара. Новы тэкст Камарана скончыць не паспеў: ён памёр улетку 1852 года, і астатнюю працу бярэ на сябе паэт Леонэ Бардарэ. Ашаломлены смерцю свайго сябра Камарана, Вердзі, тым не менш, працягнуў пісаць оперу і скончыў працу да канца 1852 года.
Remove ads
Дзеючыя асобы

Дзеянне адбываецца ў Біскаі і Арагоне (Іспанія) у XV стагоддзі.
Remove ads
Змест
Пастаноўкі ў Беларусі
У Мінску выконвалася ў 1890—1891 гадах трупай В. Картавава на чале з В. Сукам; у 1899—1900 і 1903 — італьянскай трупай Ф. Кастэлана.
На сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі пастаўлена ў 1955 годзе (дырыжор Л. Любімаў, рэжысёр Л. Александроўская, мастак У. Кульваноўскі, хормайстар М. Прысёлкаў; ды Луна — А. Генералаў, У. Глазаў; Леанора — С. Друкер, Т. Шымко; Манрыка — М. Лазараў, І. Сайкоў; Азучэна — К. Кудрашова, Г. Цэпава), у 1964 (дырыжор Т. Каламійцава, рэжысёр Ю. Ужанцаў, мастак У. Кульваноўскі, хормайстар Аляксей Пятровіч Кагадзееў; ды Луна — А. Генералаў, В. Ганчарэнка, І. Сарокін, А. Саўчанка; Леанора — Л. Ганестава, Н. Ткачэнка, Г. Грышчанка, Г. Лебедзева, І. Адзінцова, Г. Паліванава, К. Старыкава; Манрыка — З. Бабій, В. Гур’еў, Б. Нікольскі; Азучэна — Л. Галушкіна, П. Дружына, Л. Анегіна, С. Данілюк); у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы ў 2001 (дырыжор А. Анісімаў, рэжысёр Б. Утораў, мастак Л. Ганчарова, хормайстар Н. Ламоновіч; ды Луна — У. Пятроў, А. Саўчанка, М. Майсеенка, А. Марозаў; Леанора — Т. Глаголева, Т. Траццяк, А. Раеўская, Т. Кнутовіч; Манрыка — С. Франкоўскі, У. Раеўскі, А. Тузлукоў; Азучэна — Н. Руднева, Н. Галеева, Т. Варапай, М. Аксёнцава). Апошняя версія з боку рэжысуры вытрымана ў традыцыях вялікай класічнай оперы, але ўмоўна-рэалістычная сцэнаграфія падкрэслівае эмрочна-рамантычны каларыт.
Remove ads
Экранізацыі
- «Трубадур» (1949, Італія). Рэжысёр — Кармінэ Галонэ.
Літаратура
- «Трубадур» // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Оперы Дж. Верди. Путеводитель. ― М.: Музыка, 1971
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads