Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў (нар. 5 чэрвеня 1960[1], Ташкент) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Выступаў на пазіцыі разыгрываючага абаронца. Майстар спорту СССР па баскетболе. Прызнаны лепшым абаронцам на першынстве Еўропы па баскетболе сярод кадэтаў у 1977 годзе. Выступаў за зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979—1984), у 1986 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (выкладчык фізічнай культуры і трэнер па баскетболе), аспірантуру (1986—1989).
Выступаў у чэмпіянатах СССР у складзе каманды спецыялістаў універсітэтаў і за зборную Рэспублікі Узбекістан у міжнародных спаборніцтвах. У складзе моладзевых камандаў СССР гуляў у чэмпіянатах Еўропы і света па баскетболе.
Гуляў за каманду РТІ (Мінск) ва Усесаюзных і міжнародных спаборніцтвах, а таксама ўзяў удзел у еўрапейскім чэмпіянаце ў складзе зборнай Рэспублікі Беларусь. Неаднаразовы чэмпіён і прызёр першынстваў Узбекістана, Рэспублікі Беларусь. Гуляў у замежных клубах Балгарыі, Польшчы, Чэхіі і Украіны.
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
- 1976—1986 — Універсітэт (Ташкент)
- 1986—1990 — РТІ (Мінск)
- 1990—1991 — Лудагорац (Разград, Балгарыя)
- 1991—1993 — Погонь (Шчэцін, Польшча)
- 1993—1995 — Інсталь (Беласток, Польшча)
- 1995—1996 — БІПА-Мода (Адэса, Украіна)
- 1996—1997 — Новы Йічын (Чэхія)
- 1997 — Папірус-Акдзімал (Барысаў) (у Кубку Беларусі)
- 1997—1998 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
Кар’ера трэнера
З мужчынскімі клубамі
- 1998—1999 — РТІ-АЗАА (Асіповічы)
- 1999—2001 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2004—2007 — АЗАА (Асіповічы)
- 2007—2008 — БДЭУ-Мінск-2006-3
З жаночымі клубамі
- 2008—2010 — Мінск-2006
- 2010—2015 — Гарызонт (Мінск) (другі трэнер)
- 2017—2018 — Гомель-Сож (другі трэнер)
- 2018—2019 — Гомельскія рысі (другі трэнер)
- 2019—2024 — РДВАР (Мінск) (другі трэнер)
- з 2025 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Бронзавы прызёр чэмпіянату Eўропы сярод юнакоў (U-16) (1): 1977.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1997.
У якасці трэнера
З мужчынскімі клубамі
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1998/1999, 1999/2000.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2000.
З жаночымі клубамі
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2009/2010.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007/2008, 2008/2009.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2009/2010.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads