Раберта Стэла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раберта Стэла (італ.: Roberto Stella; 22 ліпеня 1952 — 11 сакавіка 2020, Кома, Італія) — італьянскі лекар, прэзідэнт Медыцынскай асацыяцыі правінцыі Варэсе  (руск.) (Ламбардыя).

Хуткія факты Раберта Стэла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў медыцынскі факультэт Міланскага ўніверсітэта. Спецыялізаваўся на агульнай гематалогіі ў Павіі, займаў пасаду каардынатара Нацыянальнай камісіі па бесперапыннай медыцынскай адукацыі і Нацыянальнага міждысцыплінарнага медыцынскага таварыства першай дапамогі.

Апошнія гады жыцця працаваў урачом агульнай практыкі  (руск.) ў Буста-Арсіцыа і ўзначальваў Медыцынскую асацыяцыю правінцыі Варэсе  (руск.). У лістападзе 2017 года быў зноў пераабраны на гэтую пасаду (чацверты раз запар). Стэла стаў адным з першых італьянскіх лекараў, якія працавалі з пацыентамі, заражанымі каранавірусам Covid-19.

У пачатку сакавіка 2020 года Раберта Стэла быў шпіталізаваны ў бальніцу Святой Ганны ў Кома з дыхальнай недастатковасцю, пасля чаго ў яго пацвердзілі наяўнасць каранавіруса. 6 сакавіка стан лекара стабілізаваўся, аднак на працягу выходных зноў рэзка пагоршылася. Раніцай 11 сакавіка Стэла памёр ад ускладненняў, выкліканых паражэннем COVID-19[2].

У Раберта Стэлы засталіся жонка і двое дзяцей.

Remove ads

Зноскі

  1. Tom Hanks, Rudy Gobert And All The Other Famous Figures To Catch Coronavirus (Updated)Forbes, 2020. Праверана 13 сакавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25161472'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads