Рабочы і калгасніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабочы і калгасніцаmap
Remove ads

«Рабочы і калгасніца» — выбітны помнік манументальнага мастацтва, «ідэал і сімвал савецкай эпохі», які ўяўляе сабой дынамічную скульптурную групу з дзвюх фігур з паднятымі над галовамі сярпом і молатам. Аўтар — Вера Мухіна; канцэпцыя і кампазіцыйная задума архітэктара Барыса Іафана. Манумент выкананы з нержавеючай хроманікелевай сталі. Вышыня каля 25 м (вышыня павільёна-пастамента — 33 м). Агульная вага — 185 тон.

Хуткія факты Матэрыял, Памеры ...
Remove ads

Стварэнне

Была створана для савецкага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы ў 1937 годзе. Ідэйная задума скульптуры і першы макет належаў архітэктару Б. М. Іафану, які перамог у конкурсе на будаўніцтва павільёна. У архітэктара яшчэ падчас працы над конкурсным праектам «вельмі хутка нарадзіўся вобраз… скульптуры, юнак і дзяўчына, якія ўвасабляюць сабой гаспадароў савецкай зямлі — працоўны клас і калгаснае сялянства. Яны высока ўзнімаюць эмблему Краіны Саветаў — серп і молат».

На стварэнне «Рабочага і калгасніцы» Іафана наштурхнула, па сцвярджэнні яго сакратара І. Ю. Эйгеля, ідэя антычнай статуі «Тыранаборцы», якая паказвае Гармодыя і Арыстагітона, якія стаяць поруч з мячамі ў руках, і скульптура «Ніка Самафракійская».

На скульптуру быў аб’яўлены конкурс, які выйграла скульптар В. І. Мухіна.

Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads