Рабунь
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́бунь[1] (трансліт.: Rabuń, руск.: Рабунь) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета[2]
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 16 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка і чыгуначнай станцыі Вілейка[3], за 119 км ад Мінска[3], каля паўночнага берага Вілейскага вадасховішча і аўтамабільнай дарогі Р63. Каля ўсходняй ускраіны вёскі ў Вілейскае вадасховішча ўпадае рака Орпа.
Гісторыя
Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[4][5][6][7].
Насельніцтва
Помнікі гісторыі і культуры

- Свята-Успенская царква, 1862 г.
- Капліца (пачатак XX стагоддзя)[3].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Вядомыя асобы
- Наталія Пятроўна Жыбуль — палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
У вёсцы пахаваны паэт Віталь Гарановіч (1952—2012) — беларускі, педагог.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́бань (з Ра́бані, за Ра́баняй, за Рабо́нню)
- Рабунь — вёска за дамбай(недаступная спасылка) // Рэгіянальная газета
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 7 красавіка 2023.
- Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads