Рагаліснік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагалі́снік[1][2] (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін манатыпнага сямейства рагаліснікавыя.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.
Арэал
Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum) і рагаліснік паўапушчаны (Ceratophyllum submersum)[2]. Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.
Значэнне
Рагаліснік з’яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads