Рагачоўскае рэальнае вучылішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рагачоўскае рэальнае вучылішчаmap
Remove ads

Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана).

Хуткія факты Рагачоўскае рэальнае вучылішча, Заснавана ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вучылішча на паштоўцы часоў Расійскай імперыі

Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыя[1].

У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаў[2].

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішча[3].

Remove ads

Будынкі

Thumb
Рагачоўскае рэальнае вучылішча па вул. Георгіеўская

Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і абісінскага калодзежа  (руск.) ў цэнтральнай частцы двара[4]>.

Галоўны будынак

Для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[5]. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[6].

У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[6].

У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[5].

Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[6], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592шыфр 313Г000592.

Дадатковы будынак

Пазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх)[4].

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads