Школа № 2 імя В. М. Калеснікава (Рагачоў)

школа ў Рагачове, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Школа № 2 імя В. М. Калеснікава (Рагачоў)map
Remove ads

Школа № 2 імя В. М. Калеснікава[1] — сярэдняя навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рагачове па адрасе вул. Цымермана, 36.

Хуткія факты Заснавана, Тып ...
Remove ads

Будынак

Thumb
Рагачоўскае рэальнае вучылішча па вул. Георгіеўская

Школа знаходзіцца ў будынку, якое пабудавалі адмыслова для Рагачоўскага рэальнага вучылішча на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[1]. Гэта быў двухпавярховы каменны будынак ў неакласічным стылі. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[2].

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[2].

У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[1].

Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[2], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592шыфр 313Г000592.

Remove ads

Дырэктары школы

  • Аляксандр Гаўрылавіч Цыкуноў (1944—1953)
  • Іван Рыгоравіч Шышла (1953—1984)
  • Сяргей Антонавіч Арцёмішын (1984—2013)

Вядомыя выпускнікі

  • Віталь Міхайлавіч Калеснікаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
  • Міхаіл Міхайлавіч Дзятлаў — доктар медыцынскіх навук, член Акадэміі медыка-тэхнічных навук Расійскай Федэрацыі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь
  • Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
  • Павел Андрэевіч Цімашэнка — доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры оталарынгалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута
  • Алег Іванавіч Тужыкаў — доктар хімічных навук спецыяліст у галіне тэхналогій высокамалекулярных і валакністых злучэнняў
  • Эдуард Іванавіч Старавойтаў — доктар фізіка-матэматычных навук
  • Анатоль Іванавіч Дзядкоў — палкоўнік авіяцыі, касманаўт-выпрабавальнік[3]
  • Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны настаўнік БССР, кандыдат педагагічных навук
  • Дзмітрый Уладзіміравіч Паладзенка — дыпламат
  • Віктар Уладзіміравіч Паладзенка — кандыдат педагагічных навук спартыўны суддзя міжнароднай катэгорыі па гандболе
  • Рыгор Сямёнавіч Кікоін — хірург, загадчык кафедры 4-й клінічнай бальніцы
  • Анатоль Уладзіміравіч Мікалаенка — доктар тэхнічных навук
  • Уладзімір Ільіч Паладзенка — лаўрэат першай Іолшынскай прэміі (1992), мастак, рагачоўскі краязнаўца Уладзімір Ільіч Паладзенка

Зноскі

  1. Сусвет гісторыі — на пятачку жыцця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2022. Праверана 24 жніўня 2018.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads