Рагачоўскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рагачоўскі замак
Remove ads

Рагачоўскі замак — колішні замак у Рагачове.

Хуткія факты Рагачоўскі замак, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Існаваў у XVI — 2-й палове XVIII ст. Пабудаваны да 1563 г. з дрэва на месцы старажытнага гарадзішча XI ст., на высокім мысе ў сутоках рэк Дняпра і Друці. Меў стратэгічнае значэнне стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму пагранічнай абароны на Дняпры. У 1654 г. спалены[1]. У 1750—60-я гады замак быў абнесены земляным валам з ровам. Да пачатку 1770-х гадоў замак прыйшоў у заняпад. Канчаткова знішчаны ў 1780 г.[1]

Remove ads

Архітэктура

Працягваў агульную лінію палацава-замкавай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст., для якой было характэрна вылучэнне нараднай палацавай пабудовы з абарончай сістэмы.

Замак быў абнесены земляным валам з ровам. Вал існаваў з ХІ ст., але ў 1750—60-я гады быў падсыпаны. Абарончыя сцены мелі выгляд астрога.

Thumb
Тэрыторыя замчыша ў наш час

У цэнтры дзядзінца стаяў палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў прыхожую, трапезную, пяць жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была зала. Галоўны ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя.

Каля палаца размяшчаліся флігель (восем жылых пакояў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гаспадарчыя пабудовы. Перад двух'яруснай брамай-вежай цераз роў быў мост на ізбіцах. У браме на першым ярусе былі абапал праезда дзве каморы, на другім — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам.

Remove ads

Зноскі

  1. Ваганава, А. Рагачоў / Ала Ваганава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 39. – ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads