Рагімантас Адамайціс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — літоўскі акцёр . Народны артыст СССР (1985).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.
У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.
У 1962—1963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 1963—1967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.
У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).
Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].
Remove ads
Творчасць
Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Remove ads
Фільмаграфія
- «Кароль Лір» (1970) — Эдманд
Зноскі
- Regimantas Adomajtis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1043330364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads