Радастаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ра́дастаўскі сельсавет (руск.: Радостовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Радастава.

Хуткія факты Радастаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радастаў. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Радастава. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радастаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2320 чалавек[2], з іх 98,7 % — беларусы, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавек[4].

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Радастаўскі біялагічны заказнік.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads