Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932[1][2][…], Масква, РСФСР, СССР[1][3] — 29 жніўня 2025[4], Мюнхен, Баварыя, Германія[4]) — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 снежня 1932 года ў Маскве.
У 1955 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.
Творчасць
Працаваў у розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.
Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне » (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок » (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта » (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна » (пастаўлены ў 1972), дзве сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у тым ліку «Нармандыя — Нёман», і іншыя.
Выступаў як музычны крытык.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія СССР (1972).
- Ленінская прэмія (1984).
- Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads