Радзівілаўская камісія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радзіві́лаўская камі́сія (таксама Камі́сія радзіві́лаўскай ма́сы) — спецыяльны адміністрацыйна-судовы орган у Расійскай імперыі, які ў 1814—1839 гадах займаўся ўпарадкаваннем маёнткаў князёў Радзівілаў[1].

Хуткія факты Радзівілаўская камісія, Від ...
Remove ads

Гісторыя

Стварэнне камісіі было выклікана заблытаным фінансавым і юрыдычным становішчам маёнткаў, абцяжараных з XVIII стагоддзя вялізнымі даўгамі. 9 чэрвеня 1805 года імператар Аляксандр I выдаў указ, паводле якога ўсе справы і іскі па маёнтках нясвіжскай ардынаты Д. Г. Радзівіла перадаваліся ў Віленскі галоўны суд. Пасля смерці Радзівіла ў 1813 годзе, змены ўладальнікаў маёнткаў і з’яўлення новых іскаў узнікла неабходнасць у стварэнні спецыяльнага судовага органа[1].

У адпаведнасці з указам ад 24 лютага 1814 года была створана Радзівілаўская камісія. 6 жніўня 1816 года быў зацверджаны яе статут[1].

Remove ads

Структура і дзейнасць

Камісія складалася з трох частак: судовай (фактычна спецыяльны суд па ісках адносна радзівілаўскіх маёнткаў), кіруючай і эканамічнай (для кіравання маёнткамі). Дзейнічала пераважна ў Вільні, куды былі перавезены архівы Радзівілаў з Нясвіжа і іншых месцаў[1].

Камісія вывучыла вялікую колькасць архіўных дакументаў для высвятлення юрыдычнага становішча шматлікіх маёнткаў Радзівілаў у Беларусі, Літве і на Украіне. Дзейнасць камісіі спрыяла росту цікавасці да гісторыі і мінулага краю[1].

Remove ads

Склад

Камісія складалася з прэзідэнта (старшыні) і дзевяці членаў, якія прызначаліся царом. Кіраванне маёмасцю («масівам нерухомасці») ажыццяўляў генеральны пракуратар масы, якога выбірала камісія[1].

У розны час у камісіі працавалі А. М. Пацей, М. Ромер (старшыня), Я. Ходзька, М. Маліноўскі (генеральныя пракуратары), Я. Чачот, А. Петрашкевіч (пісары)[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads