Радрыга Дутэртэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Радрыга Дутэртэ
Remove ads

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945(1945-03-28)[1][2], Маасін[d], Усходнія Вісаі[d]) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы Прэзідэнт Філіпін.

Хуткія факты Радрыга Дутэртэ, Прэзідэнт Філіпін ...

Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты — нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш за 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост Прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[3].

Remove ads

Біяграфія

Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.

У 1972 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 гадах быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[4].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[4], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[4][5][6]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.

У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.

Падчас прэзідэнцтва Дутэртэ (2016—2022) яго антынаркатычная кампанія прывяла да смерці тысяч людзей. Паліцыя паведамляла пра каля 6.000 загінулых, але праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што іх колькасць можа дасягаць 30.000. ​

У 2019 годзе Дутэртэ вывеў Філіпіны з Рымскага статута, каб пазбегнуць расследаванняў Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Аднак у 2023 годзе суд аднавіў расследаванне, адхіліўшы пярэчанні філіпінскага ўрада. Прэзідэнт Філіпін Бонгбанг Маркас, які заняў пасаду ў 2022 годзе, выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з МКС у пытанні арышту Дутэртэ. Былы Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны паліцыяй 11 сакавіка 2025 года ў міжнародным аэрапорце Манілы па ордары Міжнароднага крымінальнага суда па абвінавачваннях у злачынствах супраць чалавечнасці, звязаных з яго жорсткай антынаркатычнай кампаніяй.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Rodrigo (»Rody«) Duterte // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Rodrigo Duterte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал. Звязда. 10 мая 2016. Архівавана з арыгінала 11 мая 2016. Праверана 2016-05-10. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Zabriskie, Phil. The Punisher(англ.) // Time : часопіс (азіяцкае выданне). — 19 ліпеня 2002. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2013.
  5. Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (англ.). News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (15 студзеня 2013).
  6. Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (англ.). Amnesty International (15 студзеня 2013).(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads