Тагальская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тагальская мова
Remove ads

Тагальская мова (саманазва тагалаг - Tagalog [tɐˈɡaːloɡ]) — адна з асноўных моў Рэспублікі Філіпіны. Адносіцца да буйнейшых філіпінскіх моў па колькасці носьбітаў. Належыць да філіпінскай зоны аўстранезійскай сям'і моў. Першым даступным у Еўропе дакументам аб тагальскай мове з'яўляюцца запісы італьянца Антоніа Пігафеты.

Хуткія факты Тагальская мова, Саманазва ...

Тагальская мова, як і яе стандартызаваны варыянт філіпіна, — дзяржаўная мова Рэспублікі Філіпіны. З'яўляецца вядучай мовай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на Філіпінах. Гэта таксама галоўная мова выкладання ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны. Статус мовы афіцыйных дакументаў яна ў цяперашні час дзеліць з англійскай мовай, да 1987 г. таксама і з іспанскай мовай. Тагалог з'яўляецца мовай шырокіх зносін, або лінгва-франка, на ўсім Філіпінскім архіпелагу, а таксама ў філіпінскіх абшчынах за мяжой. Аднак, хоць у названых сферах тагальская мова адыгрывае вядучую ролю, у сферах дзяржаўнага кіравання і бізнесу перавага аддаецца англійскай мове, нават пры абмежаваным валоданні ёй.

Remove ads

Зноскі

  1. Philippine Census, 2000. Table 11. Household Population by Ethnicity, Sex and Region: 2000
  2. Філіпінскія мовы (англ.) у праекце Ethnologue: Languages of the World.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads